05-10, 17:14

Кіліманджара 2008 – Нягледзячы на ўсё

Экспедыцыя, у склад якой уваходзяць інваліды з Польшчы пакарылі найвышэйшую гару Афрыкі Кіліманджара. На вышыню 5895 метраў узышлі пяцёра з дзевяці ўдзельнікаў праекта “Кіліманджара 2008 – Нягледзячы на ўсё”. У экспедыцыі ўдзельнічалі і альпіністы на інвалідных вазках, людзі з мыліцамі і адзін сляпы мужчына.

Альпіністы-інваліды падчас узыходжання змагаліся з цяжкімі ўмовамі надвор’я ў гарах. Падчас узыходжання інвалідныя вазкі знішчыліся.

Апошні этап узыходжання пачаўся з лагера, які знаходзіўся на вышыні 4700 метраў. Група выйшла а 21 і вандравала ўсю ноч.
У праекце прымаюць ўдзел дзевяцёх падапечных Фонда “Нягледзячы на ўсё” Ганны Дымны, у тым ліку Ян Мэля, які свайго часу здзейсніў экстрэмальную выправу з польскім падарожнікам Маркам Камінскім, Кацярына Раговец, шматразовая медалістка чмпіянату свету па біятлоне, двукратная чэмпіёнка паралімпіяды ў Турыне.

Удзельнікі выправы на Кіліманджара хацелі паказаць, што калецтва не з’яўляецца прысудам і можна з ім дасягнуць нават самыя цяжкія мэты. // IAR

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя