11-10, 14:41

У Пінскім раёне стартуе фінал чэмпіянату Беларусі па бейсболе

Фінал чэмпіянату Беларусі па бейсболе стартуе 11 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

За званне мацнейшай каманды краіны будуць змагацца гаспадары спаборніцтваў "Лагішынскія ваўкі" і дзейны чэмпіён Беларусі "Брэсцкія зубры".

У заключную стадыю турніру яны выйшлі па выніках паўфінальных сустрэч. У гульнях плэй-оф да дзвюх перамог "Брэсцкія зубры" перамаглі каманду "Мінск" (23:4, 23:0), "Лагішынскія ваўкі" — бейсбалістаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры (15:14, 11:1).

"Упершыню ў фінале чэмпіянату Беларусі гуляюць дзве каманды, якія прадстаўляюць Брэсцкую вобласць. Гэта гаворыць аб паспяховым развіцці бейсбола ў рэгіёне, — зазначыў у інтэрв'ю БелаПАН галоўны трэнер "зубраў" Ігар Лукашэвіч. — "Ваўкі" з кожным сезонам гуляюць усё лепш, таму барацьба будзе ўпорнай".

Для перамогі ў фінале адной з каманд неабходна выйграць тры сустрэчы. Два фінальныя паядынкі адбудуцца 11 і 12 кастрычніка ў Лагішыне, трэці — 17 кастрычніка ў Брэсце. Калі для вызначэння чэмпіёну спатрэбіцца правядзенне чацвёртай і пятай сустрэчы, яны пройдуць 18 і 19 кастрычніка ў Брэсце.

За трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі па бейсболе будуць змагацца "Мінск" і БДУФК.

Акрамя названых каманд у турніры гулялі яшчэ дзве дружыны з Брэста — "Брэсцкія зубры-2" і "Легіён", а таксама барысаўскі "Палітэхнік".

"Брэсцкія зубры" перамаглі ва ўсіх гульнях чэмпіянату. "Лагішынскія ваўкі" — у 14 з 24, паведамляе БелаПАН.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя