Чэмпіён Беларусі па хакеі мінскі "Керамін" не змог павялічыць да чатырох матчаў сваю пераможную серыю.
11 кастрычніка ў Наваполацку падапечныя Андрэя Гусава ўступілі "Хіміку-СКА" з лікам 4:6. Госці выйгралі першы і трэці перыяды — 1:0 і 2:1, але ў другім згулялі няўдала — 1:5.
Астатнія вынікі дня: "Гомель" — "Брэст" — 4:1, "Віцебск" — "Шыннік" (Бабруйск) — 3:0, "Металург" (Жлобін) — "Нёман" (Гродна) — 4:3 (па булітах).
12 кастрычніка сустракаюцца "Рыга-2000" — "Огрэ" і "Латгале" (Даўгаўпілс) — "Металургс" (Ліепая).
Становішча каманд: "Юнацтва" (Мінск) — 31 ачко (13 матчаў; розніца шайб 51-30), "Хімвалакно" (Магілёў) — 28 (13; 47-32), "Металург" — 27 (13; 48-29), "Гомель" — 26 (13; 41-36), "Віцебск" — 24 (13; 35-24), "Металургс" — 22 (11; 35-27), "Хімік-СКА" — 19 (13; 46-44), "Керамін" — 19 (13; 35-33), "Нёман" — 17 (13; 36-34), "Рыга-2000" — 14 (12; 37-43), "Шыннік" — 12 (11; 26-35), "Латгале" — 11 (12; 24-46), "Огрэ" — 6 (11; 25-41), "Брэст" — 5 (13; 19-51).
Па выніках 87 матчаў закінута 507 шайб, з іх гаспадарамі — 262, гасцямі — 245. Сярэдняя выніковасць склала 5,83 гола за гульню. Гаспадары атрымалі 45 перамог (5 па булітах, 3 у авертайме) і зведалі 42 паражэнні (8 па булітах, 2 у авертайме). Найбольш папулярны лік чэмпіянату — 3:2 (18 разоў), 4:3 (11) і 4:1 (10), паведамляе БелаПАН.






