У Японіі праходзіць чэмпіянат свету па вольнай барацьбе сярод жанчын. Беларуска Марына Маркевіч заваявала сярэбраную ўзнагароду ў вагавой катэгорыі 51 кг. У фінале яна ўступіла Хітомі Сакамота з Японіі. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Беларускай федэрацыі барацьбы.
У катэгорыі 48 кг выступала наша Таццяна Гурыновіч, аднак у падагульняючым пратаколе яна заняла толькі 15-е месца. У Алены Філіпавай (59 кг) толькі 18-е месца. Ганна Бяляева (63 кг) была бліжэй да п'едэстала - яна пятая. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Вольга Хілько ў вагавой катэгорыі 67 кг завяршыла выступленне на 11-м месцы.
Сёння на чэмпіянаце свету выступаюць беларускі Таццяна Грыгор'ева ў вагавой катэгорыі 55 кг і Наталля Шынкарова - 72 кг, паведамляе БЕЛТА






