13-10, 16:10

Футбольны клуб "Мінск" вярнуўся ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі

Футбольны клуб "Мінск" пасля гадавога перапынку вяртаецца ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі.

Гэтага права падапечныя Сяргея Яромкі дабіліся за тры туры да фінішу спаборніцтваў у 1-й лізе. Мінчане, хоць і прапускалі тур з-за ўдзелу ў Кубку Беларусі, датэрмінова сталі пераможцамі турніру. Іх адзіны канкурэнт светлагорскі "Хімік" уступіў нясвіжскаму "Верасу" 0:2 і страціў шансы дагнаць "Мінск". У мінчан цяпер 63 ачкі, а ў светлагорцаў засталося 53 балы. У вышэйшы дывізіён у гэтым сезоне выходзіць толькі пераможца першай лігі, а эліту пакінуць адразу тры каманды. Гэта звязана з тым, што ў наступным сезоне ў вышэйшай лізе будуць гуляць не 16 каманд, як цяпер, а 14. Сярод аўтсайдэраў вышэйшай лігі - "Дарыда" (Мінскі раён), магілёўскі "Савіт" і сталічны "Лакаматыў".

Дарэчы, цяперашні пераможца 1-й лігі ў першым матцы 1/8 фіналу розыгрышу Кубка краіны нечакана выйграў у гасцях у лідэра вышэйшай лігі барысаўскага БАТЭ - 4:1. Праўда, барысаўчане ў гульні з "Мінскам" выступалі без некалькіх ігракоў, выкліканых у нацыянальную і маладзёжную зборныя краіны. У другім кубкавым матчы сталічны МТЗ-РІПА разграміў на сваім полі "Смаргонь" з лікам 4:0. Сустрэчы ў адказ Кубка Беларусі адбудуцца ў лістападзе, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя