У Шатландыі прайшоў чэмпіянат свету па спартыўнай акрабатыцы. Беларускія спартсмены прывезлі два медалі. Як расказала карэспандэнту БЕЛТА дзяржаўны трэнер Анжэла Янусік, свой чэмпіёнскі статус пацвердзіла жаночая пара Аліна Юшко і Кацярына Мурашка. Дзяўчаты другі раз запар сталі чэмпіёнкамі свету.
Бронзавую ўзнагароду ў жаночай групе заваявала тройка Марыя Гіруць - Галіна Старэвіч - Таццяна Мотуз.
Пара Наталля Кахнюк - Хрысціна Маразюк заняла 5-е месца. Яшчэ адна наша тройка Дар'я Сямёнава - Вера Антонава - Яніна Лях выступіла з 7-м вынікам. У змешанай пары Сяргей Быхаўцаў - Настасся Жарнасек 6-е месца. Як адзначыла Анжэла Янусік, усе спартсмены выканалі свае задачы.
А вось юніёры на сусветным першынстве, якое прайшло напярэдадні асноўнага чэмпіянату, план перавыканалі. Упершыню на чэмпіянатах свету беларусы заваявалі медалі. І адразу ў скарбонцы нашай зборнай з'явілася ўзнагарода вышэйшай вартасці. Першае месца ў парах заваявалі Іна Шчука і Маргарыта Барташэвіч.
Акрамя таго, беларусы заваявалі тры бронзы. Трэцяе месца дасталося жаночай тройцы ў складзе Алісы Усманавай - Юліі Хрыпач - Ганны Дудкоўскай. Яшчэ адна бронза ў мужчынскай пары Руслан Федчанка - Яўген Калачоў. Бронзавы медаль таксама зарабіла мужчынская група Арцём Хвалько - Вадзім Уласевіч - Кірыл Шатаў - Кірыл Ждановіч, паведамляе БЕЛТА






