20-11, 10:55

Супернікі беларускіх футбалістаў у адборачнай групе чэмпіянату свету-2010 атрымалі перамогі ў таварыскіх матчах

Два з пяці сапернікаў беларускай футбольнай зборнай у 6-й еўрапейскай адборачнай групе чэмпіянату свету-2010 правялі 19 лістапада таварыскія матчы.

Каманда Украіны выйграла ў Днепрапятроўску ў нарвежцаў — 1:0 (Селязнёў, 26, з пенальці), а футбалісты Англіі — у немцаў у Берліне з лікам 2:1 (Апсон, 23, Тэры, 84 — Хельмес, 63).

Зборная Беларусі прайграла ў Нікасіі кіпрыётам — 1:2 (Ковель, 55 — Хрыстофі, 29, Аўраам, 48).

Турнір у 6-й групе адновіцца 1 красавіка 2009 года матчамі Казахстан — Беларусь, Андора — Харватыя і Англія — Украіна. Становішча каманд: Англія — 12 ачкоў (4 матчы; розніца мячоў 14-3), Харватыя — 7 (4; 8-4), Украіна — 7 (3; 4-1), Беларусь — 3 (3; 4-5), Казахстан — 3 (4; 5-11), Андора — 0 (4; 1-12), паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя