У Беларускай федэрацыі футбола 21 лістапада прайшло лёсаванне чвэрцьфіналу розыгрышу Кубка Беларусі.
Пары каманд: "Шахцёр" (Салігорск) — "Граніт" (Мікашэвічы), "Гомель" — "Нафтан" (Наваполацк), МТЗ-РІПА (Мінск) — "Нёман" (Гродна), БАТЭ (Барысаў) — "Віцебск".
Каманды будуць сапернічаць двойчы — дома і на выездзе. Матчы пройдуць вясной будучага года.
Цяперашнім уладальнікам кубка з'яўляецца МТЗ-РІПА, які ў майскім фінале выйграў у "Шахцёра", паведамляе БелаПАН







Каментары