10-09, 11:02

На Гродзеншчыне з 15-га верасня будзе ўведзены новы фармат тэлебачання

З 15 верасня ў Гродзенскай вобласці будзе даступны новы формат тэлебачання IPTV. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік камерцыйнай службы Гродзенскага філіяла РУП "Белтэлекам" Валерый Шымаў.

У адрозненне ад аналагавага тэлебачання гэты фармат будзе мець шэраг істотных пераваг. Адна з іх - вяшчанне ў лічбавым фармаце - дасць магчымасць забяспечыць высокую якасць паказу. Самая ж галоўная перавага новага фармату тэлебачання - інтэрактыўнасць. Тэхналогія дае магчымасць глядзець праграмы і тэлеперадачы ў зручны для гледача час і не быць прывязаным да раскладу ў эфіры. Таксама фармат IPTV прадугледжвае вялікі набор дадатковых сэрвісаў.

Абанентам новага тэлефармату будзе даступна электронная версія раскладу тэлеперадач. Да таго ж тэлегледачы будуць мець магчымасць паводле свайго меркавання мадэліраваць тэлевізійны эфір і нават абмяжоўваць доступ да выбару перадач.

Паводле слоў субяседніка, у будучым плануецца трансляцыя радыёперадач праз фармат IPTV.

Для падключэння IPTV дастаткова быць абанентам кампаніі "Белтэлекам" і мець дома звычайную тэлефонную разетку. Сігнал інтэрактыўнага тэлебачання дастаўляецца па тэлефонных правадах і паступае на тэлевізійны экран праз зручны камплект абсталявання: сплітэр, ADSL-мадэм і спецыяльную прыстаўку Set Top Box. Прычым адначасова з IPTV працуюць дамашні тэлефон і высакаскорасны доступ у Інтэрнэт, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя