18-09, 14:47

Абаронныя прадпрыемствы пачынаюць падаваць заяўкі на ўдзел у міжнароднай выстаўцы MILEX-2009

Прадпрыемствы абароннай прамысловасці пачынаюць прысылаць заяўкі на ўдзел у V Міжнароднай выстаўцы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2009, якая пройдзе 19-22 мая 2009 года ў Мінску ў выставачным павільёне "БелЭкспа". Аб гэтым БЕЛТА расказаў куратар выстаўкі Віктар Шаўчэнка.

Атрымана каля 10 заявак ад беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. Тым не менш, актыўная падрыхтоўка да выстаўкі пачнецца ў канцы кастрычніка, калі чакаецца падпісанне адпаведнага распараджэння прэм'ер-міністра, удакладніў субяседнік.

Плануецца, што прадпрыемствы краін АДКБ прадставяць на выстаўцы агульны стэнд. Вядуцца перагаворы і аб тым, каб агульную экспазіцыю падрыхтавалі і прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу Саюзнай дзяржавы.

Як адзначыў Віктар Шаўчэнка, цяпер вырашаецца пытанне аб правядзенні ў рамках выстаўкі палігонных паказаў узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. На адной з выставак MILEX была арганізавана палігонная частка, але потым гэта практыка спынілася.

MILEX-2009 арганізуецца пры падтрымцы Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, міністэрстваў абароны, унутраных спраў, прамысловасці, замежных спраў, па надзвычайных сітуацыях, гандлю, адукацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Мінгарвыканкама. Генеральным спонсарам традыцыйна будзе выступаць беларускае прадпрыемства-спецэкспарцёр "Белтэхэкспарт".

Выстаўка праводзіцца ў Мінску адзін раз у два гады. У рабоце выстаўкі MILEX-2007 прынялі ўдзел 139 прадпрыемстваў, канструктарскіх бюро, навукова-даследчых інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў і іншых арганізацый з Беларусі, Расіі, Украіны, Швецыі. Усяго экспанавалася больш як 3 тыс. натурных узораў, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя