За год "Белтэлекам" падключыў 25 тысяч абанентаў з дапамогай тэхналогіі WLL (Wireless Local Loop) — бесправадное падключэнне стацыянарнага тэлефона дома ці ў офісе да фіксаванай тэлефоннай сеткі з дапамогай спецыяльнага тэрмінала.
Тэхналогія прымяняецца для забеспячэння абанентаў тэлефоннай сувяззю ў аддаленых і цяжкадаступных населеных пунктах.
Як паведамляе прэс-служба нацыянальнага аператара электрасувязі, праект рэалізуецца сумесна з аператарам сотавай сувязі Diallog з выкарыстаннем стандарта CDMA-2000 у дыяпазоне частот 450 МГц. Падключэнне першых абанентаў пачалося ў верасні 2007 года.
З верасня 2008 для абанентаў "Белтэлекам", падключаных па тэхналогіі WLL, адкрыты дадатковыя віды абслугоўвання — вызначальнік нумара (CLIP), пераадрасацыя выклікаў, канферэнц-сувязь і іншыя сэрвісы, даступныя абанентам электронных АТС, паведамляе БелаПАН.






