30-09, 15:52

Беларусь першая ў СНД па пранікненні Інтэрнэту

Паводле рэйтынгу, складзенага ўкраінскай газэтай «Дело», Беларусь займае першае месца сярод краінаў СНД па пранікненьні Інтэрнэту — 61,9% (то бок з 9685768 грамадзянаў краіны Сецівам карыстаюцца каля 6 млн.).

Другое месца займае Расея (23,2%), трэцяе — Украіна (21,7%). У сусьветным рэйтынгу Беларусь апынулася на 24-м месцы, Расея — на 62-м, Украіна на — 64-м.

Выданне прызнае, што вынікі падлікаў карыстальнікаў Інтэрнэту ў розных экспэртных арганізацыяў часта адрозьніваюцца. «Дело» дэманструе вынікі дадзеныя агенцтва Miniwatts Marketing Group. Варта адзначыць, што паводле дасьледаваньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня ў Расеі Інтэрнэтам карыстаюцца ў рознай ступені да 31% грамадзянаў, паведамляе Наша Ніва , паводле «Дело»

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя