04-10, 17:01

У Гродна адкрыўся абноўлены сервісны пункт “Белтэлекама”

У Гродна адкрыўся абноўлены сервісны пункт “Белтэлекама” з працоўнымі месцамі для карыстання хуткасным Інтэрнэтам ды бесправадным Інтэрнэтам тэхналогіі Wi-Fi.

Абноўлены сэрвісны цэнтр адкрыўся на месцы колішняга пункту міжнародных тэлефонных перамоваў у Доме сувязі па вуліцы К.Маркса. У адкрыцці прынялі ўдзел генеральны дырэктар РУП “Белтэлекам” Канстанцін Цікар, намеснік старшыні гродзенскага гарвыканкаму Аляксандр Сіўцоў і дырэктар Гродзенскага філіялу “Белтэлекаму” Віктар Матвееў.

У сэрвісным цэнтры арганізавана 10 працоўных месцаў для карыстання звычайным Інтэрнетам, тры з іх высокахуткасным і 5 месцаў для аматараў бесправаднога Інтэрнету тэхналогіі Wi-Fi. У Гродзенскай вобласці на сённяшні дзень дзейнічае 27 падобных сэрвісных цэнтраў.

Радыё Рацыя

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя