10-10, 17:26

Google і "Яндэкс" заяўляюць пра сваю цікавасць да беларускага інтэрнет-рынку

Google і "Яндэкс" зацікаўлены ва ўдзеле ў беларускім сегменце інтэрнет-рынку. Пра гэта прадстаўнікі гэтых найбуйнейшых інтэрнет-кампаній заявілі 10 кастрычніка на брыфінгу ў межах канферэнцыі "Дзелавы інтэрнет", што праходзіць у Мінску.

- Нам вельмі цікава беларуская аўдыторыя і, зразумела, беларускі рэкламны рынак, але мяняць формы сваёй прысутнасці тут мы пакуль не плануем, — паведаміў прадстаўнік кампаніі "Яндэкс" (Масква) Яўген Ламізе.

Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час "Яндэкс" будзе працаваць на беларускім рынку інтэрнет-рэкламы, але пры дапамозе мясцовых кампаній-партнёраў. "Я не сумняваюся ў перспектывах беларускага рынку, але на гэтым этапе адкрываць тут свой офіс і забяспечваць тут сваю прысутнасць у такім выглядзе пакуль няма неабходнасці", — сказаў Я.Ламізе.

Перспектыўным лічыць беларускі інтэрнет-рынак і кампанія Google, якая ўжо пачала сваё паступовае пранікненне ў Беларусь. "У Google заўсёды ёсць некалькі этапаў выхаду на той ці іншы рынак, і першы, самы галоўны з іх — з'яўленне дамена ў краіне. У Беларусі мы ў верасні зрабілі дамен www.google.com.by, і з гэтага часу можна лічыць, што Google у краіне ёсць", — зазначыў прадстаўнік Google (Украіна) Дзмітрый Шаломка.

Паводле яго слоў, кампанія мае намер развіваць сваю дзейнасць на беларускім рынку. "Што канкрэтна будзе рабіць, пакуль не скажам, каб не ашукаць вашы спадзяванні", — сказаў Д.Шаломка, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя