24-03, 09:49

Рада Еўропы рэкамендуе Польшчы легалізаваць аборты

“Краіны, у якіх правядзенне абортаў абмежаванае ці забароненае, павінны выключыць аборты з ліку крымінальных злачынстваў”. Такі зварот утрымліваецца ў дакладзе Камітэта па роўных магчымасцях для мужчын і жанчын Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.

На думку еўрапейскіх парламентарыяў, жанчынам трэба даць свабоду выбару і прапанаваць ўмовы свабоднага і свядомага выбару.

Камітэт заклікае ўсе краіны-ўдзельніцы РЕ гарантаваць жанчынам права на аборт і зняць абмежаванні, якія перашкаджаюць доступу да бяспечнага аборту, ствараючы адпаведныя ўмовы для здароўя, медычнага і псіхалагічнага клопату.

Пры гэтым ПАРЕ падкрэслівае, што аборт не можа лічыцца метадам планавання сям’і, і заклікае еўрапейскія дзяржавы да інтэнсіўнай рэкламы сродкаў кантрацэпцыі.

Даклад ПАРЕ ўтрымлівае таксама ўвядзенне новай, больш змястоўнай у галіне сексуальнай адукацыі і больш прасямейнай палітыкі.
 

Цяпер аборты дазволеныя ва ўсіх краінах-удзельніцах Рады Еўропы, акрамя Андоры, Мальты, Ірландыі і Польшчы.

Галасаванне па прыняццю даклада пройдзе 16 красавіка.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя