09-02, 11:57

На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах

Абвінавачванні ў забойстве летась 57 чалавек паводле палітычных матываў выстаўленыя кіраўніку ўплывовага клана Андалу Ампатуану‑старэйшаму і яго прыхільнікам.

На думку следства, затрыманыя спрабавалі ліквідаваць канкурэнтаў на выбарах губернатара правінцыі Магінданао.

Падазраваныя ў масакры былі арыштаваныя ў снежні 2009 года ў ходзе спецыяльнай аперацыі арміі і паліцыі.

Ампатуан вядомы як былы саюзнік прэзідэнта краіны Глорыі Аройё.

На Філіпінах пачалася кампанія па выбарах прэзідэнта, якія прызначаныя на травень, паведамляе Наша Ніва
 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя