Новы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў свой першы замежны візіт ажыццявіць у Казахстан, а адтуль адправіцца ў Кітай, паведамляе расійская газета "Аргументы и факты".
Д.Мядзведзеў уступае на пасаду 7 мая. Раней у СМІ з'яўляліся паведамленні, што свой першы візіт расійскі прэзідэнт ажыццявіць у Мінск. 5 сакавіка, праз тры дні пасля выбараў, адбылася тэлефонная размова Д.Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Падчас гутаркі, паводле звестак РІА Новости, расійскі палітык прыняў запрашэнне наведаць Беларусь.






