12-05, 19:12

Еўракамісія выказала пярэчанні наконт малага памежнага руху на ўсходніх межах

Еўрапейская камісія даслала ў Міністэрства замежных справаў Польшчы пярэчанні наконт польска-ўкраінскай дамовы аб малым памежным руху. Дзякуючы гэтай дамове, жыхары памежнай зоны могуць прасцей перасякаць мяжу на падставе спецыяльнага дазволу. 

Асноўнай прэтэнзіяй Еўракамісіі была вызначэнне значна шырэйшай памежнай зоны – 50 км у адрозненні ад 30 км, прынятых у ЕС. Таксама ў Бруселі адзначылі, што згодна з правам ЕС, украінцы павінны абавязкова мець медыцынскую страхоўку, паведамляе IAR.

Прэс-сакратар Упраўлення замежных справаў МЗС Польшчы Пётр Пашкоўскі нагадаў, што польскі бок ставіў пытанне медыцынскай страхоўкі як умову ў размовах з украінскімі ўладамі. Аднак у той жа час польскі МЗС апасаецца, што вялікі памежны рух можа прывесці да ўскладнення працы шпіталяў на ўсходняй мяжы. Пад дзеянне ўмовы трапляюць каля 1,5 млн. чалавек.

Наконт іншай прэтэнзіі пра змяншэнне шырыні памежнай зоны да 30 км, то польскі бок гатовы пайсці на саступкі. Як патлумачыў Пётр Пашкоўскі, Польшча прыняла за адміністрацыйную адзінку ваяводства і таму перакрочыла ліміт ЕС у 30 км. Але гэта можна змяніць, узяўшы за адпаведную адзінку павет.

Дыялог паміж Кіевам і Бруселем будзе працягвацца, дадаў Пётр Пашкоўскі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя