У выніку землятрусу, які адбыўся 12 траўня ў кітайскай правінцыі Сычуань, грамадзяне Беларусі не пацярпелі. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Анатоль Тозік.
У пацярпелай правінцыі ніхто з беларусаў не вучыцца і не працуе. Што тычыцца падземных штуршкоў у Пекіне, так яны былі адчувальныя ў шматпавярховіках, а паколькі амбасада Беларусі размешчаная ў невялікім будынку, там удары стыхіі былі незаўважныя.
Па апошняй інфармацыі кітайскага боку, колькасць загінуўшых падчас землятруса дасягнула 12 тыс. чалавек. Лёс амаль 60 тыс. жыхароў правінцыі дагэтуль невядомы. Акрамя таго, мясцовыя ўлады не могуць звязацца з некаторымі гарадамі, паколькі ў раёне бедства адсутнічае тэлефонная і мабільная сувязь, а дарогі блакаваныя. У выратавальных працах удзельнічаюць ваенныя, атрады паліцыі, добраахвотнікі.




