Былы канцлер Германіі Гельмут Коль пабраўся шлюбам з супрацоўніцай Міністэрства эканомікі Майке Рыхтэр. Цырымонія адбылася ў вузкім коле сваякоў у шпіталі.
Гельмут Коль зараз праходзіць курс лячэння пасля падзення, у выніку якога атрымаў траўму галавы.
Былому канцлеру 78 гадоў, а яго жонцы - 43. Яны пазнаёміліся праз чатыры гады пасля самазабойства жонкі Коля. Жанчына пакутавала на цяжкую форму алергіі.






