Працэс запісу новага альбома Metallica можна ўбачыць у інтэрнэце - легендарны рок-гурт адкрыў сайт пад назвай Mission, на якім можна паглядзець, як калектыў працуе над першым за пяць гадоў альбомам. Ягоны рэліз прызначаны на верасень.
На сайце таксама можна пачуць урыўкі з песень і паглядзець эксклюзіўныя фатаграфіі. Улетку Metallica дзейсніць гастрольны тур па Еўропе. У Еўропу калектыў адправіцца 28 траўня, пачаўшы свае канцэрты ў Польшчы.






