14-05, 15:15

ЗША знізілі памер узнагароды за арышт або ліквідацыю лідэра "Аль-Кайды" у Іраку

З першапачатковых 5 мільёнаў долараў - ужо да 100 тысяч. Па словах прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША, гэта звязана з апошнімі дадзенымі выведкі, якія сведчаць аб паніжэнні актыўнасці Абу Айюба аль-Масры і яго баявікоў. 

Аль-Масры па мянушцы "Егіпцянін" ачольваў ірацкі філіял "Аль-Кайды" пасля знішчэння яго ранейшага кіраўніка Абу Мусаба аль-Заркаві. Галава новага лідэра тэрарыстаў была ацэненая ў 5 мільёнаў долараў, але на працягу 2007 года гэтая сума была паніжаная да 1 мільёна. А цяпер – новае паніжэнне.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя