10-07, 12:26

Конкурс ад Віня-Пыха

Выдавецтва 'Белы Крумкач' і 'Беларускі культурна-асьветніцкі цэнтар у Познані' аб'яўляюць конкурс на найлепшы здымак са сваім мядзьведзікам.

Кожнага жадаючага просяць даслаць дымкі зь дзяцінства з плюшавым мядзьведзем на адрас vinia.pych@gmail.com да канца ліпеня. Уласьнік найлепшай фатакартачкі атрымае ўнікальны падарунак - фота пераможцы будзе надрукаванае ў другой кнізе прыгодаў Віня-Пыха. Тры найлепшыя здымкі будуць узнагароджаныя кніжкамі. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў жніўні і апублікаваныя на афіцыйнай старонцы выданьня www.vinia-pych.com. Арганізатары таксама пакідаюць за сабой права публікацыі дасланых здымкаў у жывым дзёньніку Віня-Пыха www.vinia-pych.livejournal.com

Радыё Рацыя
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя