11-07, 20:44

Ніколі не забудуць

Некалькі тысячаў жыхароў Босьніі і Герцагавіны ў пятніцу ўзялі ўдзел у цырымоніі ў горадзе Срэбраніца ў памяць пра 8 тыс. мусульман, забітых у 1995 г.

У гэты ж дзень былі перапахаваныя рэшткі больш чым 300 чалавек.

Забойства мусульманскіх жыхароў Срэбраніцы — пераважна мужчын і падлеткаў — названа Міжнародным трыбуналам ААН па былой Югаславіі актам генацыду.

Здзейснілі злачынства ўзброеныя атрады баснійскіх сербаў.

У чацвер суд у Гаазе прыняў рашэнне, згодна з якім галандзкі кантынгент міратворчых сілаў ААН, што знаходзіўся ў той час у Срэбраніцы, не падлягае пераследу ў судовым парадку за гэтыя забойствы.

Тым часам, арганізацыя «Маці Срэбраніцы», якая прадстаўляе больш за 6 тыс. чалавек, што выжылі ў ваенную кампанію супраць баснійскіх мусульманаў, мяркуюць, што міратворцы ААН ня выканалі задачы па гарантаванні бяспекі цывільнага насельніцтва Срэбраніцы.

Суд пастановіў, што ня мае паўнамоцтваў разглядаць пазоў у дачыненьні да ААН, якая, згодна са сваім Статутам, абаронена ад судовага пераследу.

Пры гэтым пазоў супраць ураду Нідэрландаў можа быць разгледжаны, паведамляе Наша Ніва.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя