12-07, 21:02

У Беларусі і Іарданіі ёсць значны патэнцыял для развіцця ваеннага супрацоўніцтва

12 ліпеня адбылася сустрэча міністра абароны Беларусі  генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава з іарданскай дэлегацыяй на чале са старшынёй аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл Іарданіі корпусным генералам Халідам Джамілем аль Сайрой.

Як паведамілі у прэс-службе Міністэрства абароны, на сустрэчы кіраўнік беларускага ваеннага ведамства зазначыў, што ў Беларусі і Іарданіі ёсць значны патэнцыял для развіцця ваеннага супрацоўніцтва. У сваю чаргу Халід Джаміль аль Сайра падкрэсліў жаданне і гатоўнасць Іарданіі развіваць двухбаковае супрацоўніцтва з Беларуссю ў ваеннай сферы.

У адпаведнасці з праграмай візіту 12 ліпеня адбудуцца выніковыя перамовы Халіда Джаміля аль Сайры з начальнікам Генеральнага штаба — першым намеснікам міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнантам Сяргеем Гурулёвым.

13 ліпеня, у апошні дзень візіту, іарданская дэлегацыя наведае мемарыяльны комплекс "Хатынь", паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя