13-07, 16:44

У аўтакатастрофе загінуў польскі палітык прафесар Браніслаў Герэмэк

Аварыя адбылася каля Новага Томысля. Самаход Герэмка сутыкнуўся з дастаўчым аўтамабілем. Праф. Браніслаў Герэмэк меў 76 гадоў.

З 2004 года ён быў паслом Еўрапейскага парламента. У 1997 – 2000 гадах Браніслаў Герэмэк узначальваў Міністрства Замежных Спраў Польшчы. // TVN24

Браніслаў Гэрэмэк - нарадзіўся 6 сакавіка 1932 года ў Варшаве.

У 1954 годзе скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага універсітэта, у 1956-1958 гг вучыўся ў  Ecole Pratique des Hautes Etudes  у Парыжы. У 1960 атрымаў ступень доктара, у 1989 атрымаў тытул надзвычайнага прафесара.

У 1950 уступіў у Польскую абяднаную рабочую партыю (PZPR), быў другім сакратаром POP у Варшаўскім Універсітэце. У 1968 годзе ў знак пратэсту супраць нападу войскаў Варшаўскай Дамовы на Чэхаславакію выйшаў з партыі.

У 70- х, актыўна ўдзельнічаў у польскай дэмакратычнай апазіцыі. У 1978 –1981 гг.  быў  адным з заснавальнікаў і выкладчыкам Таварыства Навуковых Курсаў. У жніўні 1980 супрацоўнічаў з рухам сацыяльнага пратэсту працоўных з Гданьска, з’яўляўся адзіным экспертам і  дарадчыкам новаўзніклай арганізацыі Незалежны Самаўрадавы Звяз Працоўных “Салідарнасць”. У 1981 на Першым Усеагульным З’ездзе “Салідарнасці” узначаліў Праграмную Камісію. Быў інтэрнаваны пасля ўвядзення ваеннага становішча, звольнены у снежні 1982 г. пасля быў дарадцам здэлегалізаванай “Салідарнасці”, супрацоўнічаў з Лехам Валэнсай. У 1983 – быў арыштаваны.

У 1987- 1989 узначаліў Камісію Палітычных Рэформаў   Грамадзянскага Камітэту. Удзельнічаў у пленэрных  перамовах падчас пасяджэнняў г.зв. «Круглага стала» з уладамі  PRL у 1989 г., якія давялі да парламенцкіх выбараў у Польшчы і  паўстання г.зв. «кантрактнага  сейму». На выбарах упершыню здабыў дэпутацкі мандат, а пасля быў абраны дэпутатам у Сейм РП у 1991, 1993 i 1997.

Прыналежаў да заснавальнікаў Грамадзянскага Руху – Дэмакратычная Акцыя, Дэмакратычнага Звязу, Звязу Вольнасці. Узначальваў парламентарны клуб гэтай партыі. Пасля парламенцкіх выбараў у 1991 годзе Лэх Валэнса даручыў яму фарміраванне новага ўраду, аднак місія скончылася няўдачай. Ад 2005 г. прыналежаў да Дэмакратычнай Партыі.

У 1989-2001 гг. Прымаў удзел у соймавых пасяджэннях. У X, I i II склікання ўзначальваў Камісію Замежных Спраў, кіраваў таксама Канстытуцыйнай Камісіяй (1989-1991) і  Камісіяй Еўрапейскага Права (2000-2001).

Пасля ўтварэння кааліцыі AWS-UW 31 кастрычніка 1997 г. атрымаў пасаду Міністра Замежных Спраў. 12 сакавіка 1999 г. ад імя польскага ўраду падпісаў акт акцэсіі ў NATO. Выконваў абавязкі да чэрвеня 2000. Дэпутат Еўрапарламенту.

У выбарах у Еўрапарламент 13 чэрвеня 2004 г. быў абраны еўрадэпутатам ад камітэту Уніі Вольнасці, здабываючы ў варшаўскай акрузе і сярод палоніі найбольшую лічбу галасоў.

У Еўрапарламенце быў чальцом фракцыі Пагаднення Лібералаў і Дэмакратаў на карысць Еўропу.

Быў адным з аўтараў адкрытага ліста ад 5 ліпеня 2006 г., у якім былыя міністры замежных спраў у часы праўлення III РП пратэставалі супраць адозвы  прэзідэнтам Лэхам Качынскім Вемарскага саміту ў чэрвені 2006 г. і крытыкавалі характар замежнай палітыкі ў польска –нямецкіх  адносінах .

Браніслаў Гэрэмэк шмат разоў быў узнагароджаны. Вялікі Крыж з Зоркай Заслугі RFN а таксама  Pour le Mérite, афіцэр Ганаровага Легіёна Французскай Рэспублікі. У 1999 атрымаў тытул “Чалавека Году” ад тыднёвіка “Wprost”. 11 лістапада 2002 г. быў узнагароджаны прэзідэнтам РП Аляксандрам Кваснеўскім – Ордэнам Белага Арла. Да часу адмовы паўторнага люстрацыйнага сведчання быў чальцом Капітулы(савет вышэйшых) Ордэна Белага Арла (2007).

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя