14-07, 11:07

Візіт папы ў Аўстралію

Папа рымскі Бенядзікт 16-ы прыбыў у Аўстралію, дзе 19 ліпеня адбудуцца Сусьветныя сустрэчы моладзі.

Праграма побыту Бэнядзікта XVІ у Аўстраліі прадугледжвае як сустрэчы з моладдзю так і афіцыйныя сустрэчы з аўстралійскімі ўладамі. Тымчасам у горадзе Мельбурн прайшлі акцыі пратэсту супраць візіту папы рымскага ў Аўстралію.

Каля 150 чалавек, аб'яднаных у групу "Моладзь супраць Дзён моладзі", сабралася ў цэнтры сталіцы штата Вікторыя. Па словах аднаго з арганізатараў акцыі, Джэйсана Бола, іх незадаволенасць выклікана стаўленнем главы Рымскай каталіцкай царквы да пытанняў аднаполага кахання, аборту, сродкам кантрацэпцыі, а таксама яго неўдзел у рашэнні праблем, звязаных з сэксуальным гвалтам з боку святароў.

"Дні моладзі - гэта не свята юных сэрцаў, а пасоўванне каталіцызму ў масы", - падкрэсліў Бол.

 

 

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя