Два лідэра басконскіх нацыяналістаў у жніўні выйдуць на волю, паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на кіраўніцтва сістэмы выканання пакаранняў Іспаніі.
З турмы выйдзе глава забароненай партыі "Батасуна" Арнальдо Отегі, асуджаны ў чэрвені 2007 года за "усхваленне тэрарызму". Таксама будзе канчаткова вызвалены вядомы лідэр баскаў Хасэ Ігнасіо дэ Хуана Чаос, які адбыў 20-гадовы тэрмін за забойства 25 чалавек.
Былы чалец ETA Хуана Чаос увосень 2006 - увесну 2007 гадоў прыцягнуў да сабе ўвагу галадоўкай, якую ён абвясціў у знак пратэсту супраць прысуджэння яму дадатковага турэмнага тэрміна за прапаганду тэрарызму. У выніку доўгай акцыі пратэсту яго адпусцілі пад хатні арышт, аднак неўзабаве вярнулі ў турму. Гэта здарылася пасля таго, як ETA абвясціла аб канчатку перамір'я з урадам Іспаніі і паабяцала ажыццявіць новыя тэракты.




