У Парыжы праходзіць першае паседжанне Міжземнаморскага саюза, створанага па прапанове прэзідэнта Францыі Ніколя Саркозі.
Саміт, у якім прымаюць удзел лідэры 40 краін, адкрыў Саркози. Сустаршынёй выступае прэзідэнт Егіпту Хосні Мубарак. На паседжанні прысутнічаюць главы і чальцы ўрада 27 дзяржаў ЕС, а таксама кіраўніцтва краін "міжземнаморскай дугі" ад паўночнай Афрыкі да Балкан.
Каралі Іярданіі і Марока не сталі наведваць Саміт асабіста, замест гэтага выслалі афіцыйных прадстаўнікоў, а лівійскі лідэр Муаммар Каддафі байкатаваў саміт.
Міжземнаморскі саюз створаны для ўзгаднення іміграцыйнай палітыкі краін-удзельніц, рашэння пытанняў эканомікі і гандлю. Зоймецца абаронай навакольнага асяроддзя. Ніколя Саркозі ўпершыню загаварыў аб магчымасці стварэння такога саюза ў канцы траўня 2007 гады.






