Міністэрства замежных спраў Эстоніі выдзеліць Еўрапейскаму гуманітарнаму універсітэту (Вільнюс) 450 тыс. крон (каля 50 тыс. долараў ЗША), паведамляе інфармагенцтва Росбалт.
Паводле слоў кіраўніка МЗС Урмаса Паэта, Эстонія стараецца ўсяляк падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасць Беларусі. "Фінансаванне ЕГУ — добрая магчымасць падтрымаць дэмакратычныя сілы ў Беларусі і даць моладзі магчымасць набыць вопыт вучобы ў адкрытым грамадстве", — цытуе міністра Росбалт.
Варта зазначыць, што МЗС Эстоніі фінансуе ЕГУ — беларускі універсітэт у выгнанні — праз фонд Савета міністраў Паўночных краін. У задачы фонду ўваходзіць збор сродкаў і забеспячэнне іх мэтазгоднага і празрыстага выкарыстання, паведамляе БелаПАН.






