Кіраўнікі і спецыялісты беларускіх прадпрыемстваў сферы абслугоўвання азнаёмяцца з вядзеннем рэстараннага і гасцінічнага бізнесу ў Літве. Яны прымуць удзел у семінары па павышэнню кваліфікацыі, які пройдзе тут 22-26 ліпеня, паведамілі карэспандэнту ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі сямі прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі. Акрамя вучэбнай праграмы, для іх прадугледжана наведванне рэстаранаў і гасцініц у Паланзе і Вільнюсе, дзе яны змогуць непасрэдна азнаёміцца з вопытам работы літоўскіх калег.
Візіт дэлегацыі беларускіх спецыялістаў у Літву арганізуе Мінскае аддзяленне БелГПП, паведамляе БЕЛТА.







Каментары