22-07, 19:30

Беларусы і літоўцы будуць супрацоўнічаць у галіне тапаграфіі

Беларускія і літоўскія ваенныя маюць намер распрацаваць праект тэхнічнага пагаднення паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай тапаграфіі, геадэзіі і картаграфіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

З 22 па 25 ліпеня ў Вільнюсе праходзіць сустрэча прадстаўнікоў ваенна-тапаграфічных службаў Беларусі і Літвы. У ходзе візіту прадстаўнікі беларускага ваеннага ведамства наведаюць Цэнтр Ваеннай картаграфіі Узброеных Сіл Літвы і Аэрагеадэзічны інстытут, вывучаць вопыт стварэння картаграфічных матэрыялаў, азнаёмяцца з аспектамі выкарыстання сучасных спецыяльных тэхнічных сродкаў.

Таксама адбудуцца кансультацыі з літоўскімі спецыялістамі па пытаннях геапрасторавай інфармацыі, неабходнай для работы вайсковых трэнажораў, паведамляе БЕЛТА.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя