Аб гэтым, як паведамляе РІА Новости, заявіў прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, выступаючы 27 жніўня са штогадовым зваротам да французскіх дыпламатаў. У звароце выкладаюцца асноўныя прынцыпы знешняй палітыкі Францыі.
- Ніхто не хоча вяртацца да часоў "халоднай вайны". НАТО — не сапернік Расіі, а партнёр, — сказаў Н.Сарказі. — Што да Еўрапейскага саюза, ён жадае будаваць з гэтай краінай пазітыўныя і змястоўныя адносіны. Цяпер Расіі неабходна зрабіць асноўны выбар.
Прэзідэнт Францыі, якая з'яўляецца старшынёй ЕС, зазначыў, што на экстранным саміце 1 верасня ў 27 краін Еўрасаюза будзе магчымасць выпрацаваць адзіны падыход па далейшым супрацоўніцтве з Расіяй.
- Францыя са сваімі партнёрамі па ЕС прадэманстравала сваімі ініцыятывамі, як яна хоча, каб выбар Расіі быў зроблены на карысць паразумення і супрацоўніцтва, выканання прынцыпаў хартыі ААН і АБСЕ, — падкрэсліў Н.Сарказі.
Як паведамляў БелаПАН, 26 жніўня прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указы аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Еўрасаюз асудзіў гэтае рашэнне Расіі. Кіраўнік МЗС Францыі Бернар Кушнер абвінаваціў Маскву ў парушэнні міжнароднага права, паведамляе БелаПАН.






