Барак Абама афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Ён стаў першым у гісторыі афраамэрыканцам, які прэтэндуе на Белы Дом ад адной з галоўных партый.
Рашэнне было прынята на з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў Дэнвэры. Вылучэнне Абамы павінна было праходзіць у форме галасаваньня прадстаўнікоў штатаў.
Але былы супернік сэнатара ад Ілінойсу Хілары Клінтан заклікала з'езд без галасаваньня прыняць кандыдатуру Абамы, і была падтрымана дэлегатамі.
Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у ЗША 4 лістапада. Супрацьстаяць Абаму будзе кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн, Паводле Бі‑Бі‑Сі






