5—6 верасня ў Авіньёне (Францыя) адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, паведамляе прэс-служба ЕС.
Удзел у пасяджэнні таксама возьмуць вярхоўны прадстаўнік ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана і члены Еўракамісіі.
Па традыцыі гімніхскіх сустрэч, зазначае прэс-служба, парадак дня абмежаваны вузкім колам пытанняў, каб ва ўдзельнікаў хапіла часу на іх дэталёвае абмеркаванне. Па выніках пасяджэння міністры не прымаюць ніякіх фармальных рашэнняў.
На сустрэчы "можа абмяркоўвацца сітуацыя на Блізкім Усходзе, адносіны ЕС з яго галоўнымі партнёрамі і, адпаведна, еўрапейская палітыка на найбліжэйшыя некалькі месяцаў", паведамляе БелаПАН.






