6—8 кастрычніка ў французскім Эвіяне пройдзе першая канферэнцыя па пытаннях сусветнай палітыкі, арганізаваная па ініцыятыве Французскага інстытута міжнародных адносінаў.
Як паведамляе РІА Новости, у рамках форуму сусветныя лідэры, кіраўнікі ўрадаў і буйных міжнародных арганізацый, вядучыя эксперты абмяркуюць глабальныя праблемы сучаснага свету і адказнасць дзяржаў за іх вырашэнне.
На пленарных пасяджэннях выступяць прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль, генеральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схефер, старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Петэрынг, кіраўнік МЗС Францыі Бернар Кушнер, прэзідэнт Сербіі Борыс Тадзіч, кіраўнік Еўрагрупы, якая аб'ядноўвае міністраў фінансаў 15 краін зоны еўра, прэм'ер-міністр Люксембурга Жан-Клод Юнкер і іншыя.
Удзельнікам сустрэчы неабходна адказаць на тры пытанні: "У якім стане знаходзіцца свет?", "У якім кірунку ён развіваецца?" і "Што трэба зрабіць для таго, каб лепш яго арыентаваць?".
Паралельна з выступленнямі сусветных лідэраў запланаваны круглыя сталы з удзелам вядучых экспертаў у галіне міжнароднай палітыкі, паведамляе БелаПАН.






