08-10, 10:23

Суд пакінуў Хадаркоўскага ў СІЗА

Чыцінскі абласны суд падоўжыў да 2 лютага тэрмін утрыманьня Міхаіла Хадаркоўскага пад вартай у сьледчым ізалятары.

Сьледзтва тлумачыць хадайніцтва аб падаўжэньні тэрміну ў СІЗА вялікім аб’ёмам крымінальнай справы і выключае магчымасьць зьмяненьня меры ўтрыманьня на больш мяккую.

Пракурор мяркуе, што Міхаіл Хадаркоўскі «валодаючы вялікімі сувязямі, можа схавацца за мяжой, аказваць ціск на сьведкаў, зьнішчыць доказы і замінаць расследаванню справы».

У той жа час адвакат вязьня Сямён Розэнбэрг зазначае: «Больш за дзьве траіцны з пяці год турмы Хадаркоўскі правёў у СІЗА — гэта найбольш цяжкая і надзвычай жорсткая мера ўтрымання»

У 2005 годзе Міхаіл Хадаркоўскі і былы кіраўнік групы МЕНАТЕП Платон Лебедзеў былі асуджаныя на 8 год пазбаўлення волі па абвінавачаньні ў махлярстве і нявыплаце падаткаў. Да таго часу кожны зь іх ужо правёў за кратамі па два гады.

У лютым 2006 году Хадаркоўскі і Лебедзеў былі пераведзеныя з калёній у чыцінскі следчы ізалятар у сувязі з выстаўленнем ім новых абвінавачаньняў.

Хадаркоўскі працягвае знаёміцца з матэрыяламі новай справы, якая налічвае 168 тамоў, паведамляе Бі-Бі-Сі

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя