10-10, 18:06

Македонія і Чарнагорыя прызналі незалежнасць Косава

Македонія і Чарнагорыя прызналі незалежнасць Косава.

Як паведамляе РІА Новости, у адказ сербскія ўлады аб'явілі аб адкліканні свайго пасла з Чарнагорыі, указаўшы, што прызнанне косаўскай незалежнасці пагражае стабільнасці ў рэгіёне.

Сербія і Чарнагорыя складалі адзіную дзяржаву да 2006 года.

Між тым 9 кастрычніка ўрад Сербіі прыняў рашэнне вярнуць сваіх адкліканых раней паслоў у краіны, якія прызналі незалежны статус Косава. Раней БелаПАН паведамляў аб рашэнні вярнуць дыпламатычных прадстаўнікоў выключна ў краіны Еўрасаюза, якія прызналі незалежнасць Косава.

9 кастрычніка Еўрасаюз і Косава падпісалі пагадненне аб эканамічнай дапамозе, якое прадугледжвае выдзяленне краіне першага транша ў 122,7 млн. еўра з 500 млн. еўра, абяцаных Еўракамісіяй у ліпені 2008 года на міжнароднай донарскай канферэнцыі ў Бруселі.
Улады Косава 17 лютага абвясцілі ў аднабаковым парадку незалежнасць ад Сербіі. На гэты час незалежнасць Косава прызналі 48 краін — членаў ААН з 192, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя