13-10, 17:19

Прадстаўнік Узброеных Сіл Беларусі прыме ўдзел у інспекцыі на тэрыторыі ЗША

У перыяд з 13 па 19 кастрычніка прадстаўнік Узброеных Сіл Беларусі прыме ўдзел у інспекцыі, праводзімай Расіяй у адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў на тэрыторыі ЗША. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Акрамя таго, з 14 па 16 кастрычніка ў рамках Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) беларуская інспекцыйная група правядзе інспекцыі дзвюх воінскіх часцей Узброеных сіл Польшчы. У ходзе інспекцыі будзе праверана адпаведнасць наяўнасці абмежаваных Дагаворам узбраенняў і тэхнікі на правяраемых аб'ектах кантролю іх заяўленай колькасці, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя