Сёння лідэр украінскай Партыі Рэгіёнаў Віктар Януковіч бярэ удзел у 10-м З'ездзе партыі “ Единая Россия”. Віктар Януковіч выступіць на З'ездзе з прамовай і правядзе прэс-канфэрэнцыю для журналістаў.
З'езд упершыню праходзіць пад старшынствам новага лідэра партыі і прэм’ера Расеі Уладзіміра Пуціна, які выступіць з асноўным дакладам. У З'ездзе удзельнічае таксама прэзыдэнт Расеі Дзімітры Мядзьведзеў.. Галоўнай тэмай З'езду аб’яўленая стратэгія развіцця Расейскай Фэдэрацыі да 20020-га году. Акрамя таго будуць абмяркоўвацца пытаньні партыйнай ідэалёгіі. З'езд “Единой Росии” праходзіць у Гасцінным Двары у цэнтры Масквы. У ім ўдзельнічаюць каля 600 дэлегатаў і 1500 гасьцей. Дэлегацыі накіравалі 18 палітычных партыяў з Эўропы, Азіі і Амэрыкі, а больш як 50 замежных партыяў накіравалі свае віншаваньні З'езду, перадае сайт Цэнзар.нэт







Каментары