Барак Абама-першы прэзыдэнт ЗША, які прызнаецца да залежнасці ад інтэрнэту-паведаміла польскае выданне «Польшча».
«Прэзыдэнт- заўзяты кампутаршчык. Калі б ён быў вымушаны адмовіцца ад гэтай звычкі - яму пагражала б дэпрэсыя» -кажа Бэнджэмін Наджэнт, аўтар кніжкі « Амэрыканскі кампутарны маньяк». Пакуль не вядома, ці з 20 студзеня, пасля афіцыйнага уступленьня на пасаду, Абама будзе вымушаны адмовіцца ад сваёй звычкі. Перашкодай у свабодным карыстаньні інтэрнэтам зьяўляецца закон з 1978 году, які патрабуе архіваваньня ўсіх лістоў пісаных кіраўніком дзяржавы і выяўлення іх зместу на жаданне грамадзтва.
Аднак Барак Абама ня мае намеру адмаўляцца ад свайгоулюбёнага кішэннага кампутара BlackBerry. Гэтае прыставаньне дазваляе чытаць электронныя лісты і пераглядаць інтэрнэт-сайты. Архівізацыя карэспандэнцыі праводжанай гэткім чынам была б амаль немагчымая, паведамляе Wirtualna Polska







Каментары