Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у прэс-службе Саўміна.
"Пастановай Савета міністраў Беларусі N1722 ад 15 лістапада, міністэрству фінансаў загадана вылучыць у 2008 годзе міністэрству замежных справаў для абмасады Беларусі на Кубе 30 тыс. эўра на аказанне гуманітарнай дапамогі гэтай краіне. Грошы будуць вылучаныя з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі", - паведамілі ў прэс-службе.
Як раней паведамлялася, каля 80 тыс. грамадзянаў Кубы былі вымушаныя пакінуць свае дамы з прычыны паводкі. З-за моцных трапічных ліўняў з берагоў выйшла некалькі буйных рэк. На ўсходнім узбярэжжы вострава размытыя ўсе важныя трасы, разбураныя масты, затопленыя сельскагаспадарчыя плантацыі, паведамляе Хартыя-97







Каментары