Гэта сумесны твор польскіх і украінскіх гісторыкаў. Гісторыкі з польскага Інстытуту нацынальнай памяці а таксама Службы бясьпекі Украіны перагледзелі архівы ў пошуках дакумэнтаў НКВД, польскай выведкі і Міністэрства замежных справаў Украіны датычныя галадамору.
Старшыня польскага Інстытуту Януш Куртыка падкрэсьліў, што атрымалася поўная карціна трагедыі. Ён дадаў, што ў гэты час заходнія краіны і Польшча заплюшчвалі вочы на тое, што адбывалася ва Украіне.
Старшыня украінскага Інстытуту нацыянальнай памяці Ігар Юхноўскі падкрэсьліў, што новыя дакумэнты будуць вельмі прыдатныя для дасьледчыкаў галадамору. Дагэтуль яны карысталіся няпоўнымі архівамі, дакумэнтамі партыйных органаў і успамінамі амаль 200 тысяч сьведкаў трагедыі. Паводле украінскіх гісторыкаў –галадамор ва Украіне быў выкліканы Сталінам мэтанакіравана. У выніку голаду у 32-33-м гадох у савецкай Украіне памерлі некалькі мільёнаў чалавек, паведамляе IAR







Каментары