02-07, 18:34

Памятны знак пацыентам псіхіятрычнай бальніцы

У Магілёве адкрыты памятны знак пацыентам псіхіятрычнай бальніцы, знішчаным падчас германскай акупацыі. Цырымонія прайшла 2 ліпеня, паведамілі БелаПАН у прэс-службе пасольства Германіі ў Беларусі.

Гэты мемарыяльны знак у выглядзе барэльефа нагадвае пра 1.200 ахвяр, якія з верасня 1941-га па студзень 1942 года сталі ахвярамі нацыянал-сацыялістычнай "эўтаназіі" і палітыкі знішчэння ў акупаваным Магілёве. Гэта першы помнік, прысвечаны знішчаным пацыентам псіхіятрычных клінік на тэрыторыі былога Савецкага Саюза.

Як адзначае прэс-служба, узвядзенне памятнага знака з'яўляецца вынікам "інтэнсіўнага германа-беларускага супрацоўніцтва з прыцягненнем шырокіх колаў грамадскасці Магілёва". У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел ініцыятары гэтага праекта з нямецкага і беларускага боку. Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і консул пасольства ФРГ Петэр Эк сумесна адкрылі памятны знак, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя