Ад сёння Царква рыхтуецца да Вялікага паста, мяса есці ўжо нельга, але пакуль можна рыбу, яйкі і малочныя вырабы.
У гэты тыдзень важна знайсці магчымасць прымірыцца з тымі, з кім былі ў сварцы, дараваць крыўды, аднавіць сяброўскія і сваяцкія сувязі.
Царква сцвярджае, што сама назва “масленіца” мае хрысціянскае паходжанне.
У візантыйскай традыцыі гэты тыдзень называўся “сырны”, аднак, калі хрысціянства з’явілася на нашых землях, замест сыра былі распаўсюджаны іншыя малочныя прадукты, з якіх найбольш падобным да сыру было масла.
Адсюль і ўзнікла народная назва “сырнага” тыдня – Масленіца. У каталікоў Масленіца распачнецца ў чацьвер, які традыцыйна называецца “Тлусты Чацьвер”.
Наступная нядзеля - апошняя перад Вялікім Пастом - называецца Даравальнай. У гэты дзень прынята прасіць прабачэнне адно ў аднаго, каб увайсці ў пост з чыстым сумленнем, паведамляе гарадзенскі Твой Стыль








Каментары