У мiнулыя выхадныя днi на дарогах Беларусi зафiксавана рэкордная колькасць аварый. Калi звычайна ў такiя днi адбываецца прыкладна 20 ДТЗ, у якiх гiне не больш за 7 чалавек, то за гэтую суботу i нядзелю зарэгiстравана 90 аўтамабiльных аварый. Смяротнымi ахвярамi гэтых здарэнняў сталi 23 чалавекi, яшчэ сто атрымалi пашкоджанні.
У Дзяржаўтаiнспекцыi падкрэслiлi, што найбольш небяспечныя ДТЗ учынiлi нецвярозыя кіроўцы. У вёсцы Рэкта Жлобiнскага раёна мясцовы жыхар, якi кiраваў аўтамабiлем "Рэно", наехаў на 25-гадовую жанчыну з 5-гадовым хлопчыкам. Жанчына атрымала цяжкiя траўмы i памерла ў шпiталi.
Непадалёк ад вёскi Асiнаўка Чэрвеньскага раёна кіроўца "Фольксвагена" з’ехаў у кювет. Аўтамабiль перакулiўся. Кiроўца загiнуў на месцы, трое ягоных пасажыраў, сярод якiх i 6-гадовы хлопчык, з цяжкiмi траўмамi змешчаны ў шпiталь.
Увогуле за выхадныя былi затрыманы 554 аматары выпiць за рулём, піша "Звязда".






