Адзін з 17 загінуўшых у катастрофе верталёта Мі-8 у Чорным моры працаўнікоў "Чарнаморнафтагаза" быў грамадзянінам Беларусі, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МНС Украіны ў Крыму.
Цяпер на месцы здарэння працуе буксір "Дон", плывучы кран "Няптун-3", таксама сюды з Феадосіі выйшла судна "Цэнтаўр" з вадалазным абсталяваннем і вадалазамі на борце.
У прэс-службе “Чарнаморнафтагаз” паведамілі, што адчынены рахунак для дабрачынных унёскаў для дапамогі сем’ям загінуўшых.
Украінскі верталёт Мі-8 разбіўся раніцай у панядзелак у Чорным моры. На яго борце знаходзіліся 17 працаўнікоў "Чарнаморнафтагаз" і 3 члены экіпажа. На месцы загінулі 19 чалавек, адзін пасажыр сканаў некалькімі гадзінамі пазней ад атрыманых траўмаў.






