29-04, 17:14

У дачыненні да Рамана Менцюка распачата яшчэ адна крымінальная справа

У дачыненні да Рамана Менцюка, які лічыцца віноўнікам буйнога ДТЗ на трасе Мінск — Мікашэвічы 2 сакавіка, распачата яшчэ адна крымінальная справа — па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна або групай асоб). 

Нагадаем, 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ бралі ўдзел у затрыманні п'янага вадзіцеля аўтамашыны "Фальксваген-Гольф" на дарозе Мінск — Мікашэвічы. Яны спрабавалі спыніць аўтамабіль, які рухаўся са значным перавышэннем хуткасці да Мінска, з дапамогай шчыта з грамадзянскіх аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі.

У дачыненні да чатырох міліцыянераў распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), у дачыненні да Р.Менцюка — па ч. 1 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). У канцы сакавіка з'явіліся чуткі аб знікненні Менцюка, а ў пачатку красавіка ён не з'явіўся на допыт.

Паводле слоў І.Ваніцкага, ужо будучы беглым, Мянцюк "паспеў абрабаваць сваю знаёмую". "Ён аб'яўлены ў рэспубліканскі вышук", — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС. //БелаПАН
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя