У пункце пропуску "Казловічы" брэсцкімі памежнікамі затрыманыя два аўтацягніка, якія накіроўваліся ў Расію з Польшчы і Італіі. Цягачы з прычэпамі перавозілі праз Беларусь груз бытавой хіміі і граніт з перавышэннем дапушчальнай нормы радыяцыі ў 5 разоў.
Як паведамілі ў прэс-службе Камітэта памежных войскаў, па дадзеным факце паінфармаваныя МНС і Белпраматамнагляд. Аўтацягнікі змешчаныя на адмысловую пляцоўку.




