Падчас працы ў Прыдняпроўскім парку на глыбіні двух метраў рабочыя знайшлі брацкую магілу часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Будаўнічыя работы, якія вядуцца да “Дажынак”, былі спынены амаль на пяць дзён. На месцы пахавання працавалі спецыялісты 52-га асобнага батальёну.
Мяркуецца, што прыкладна ў 1944 годзе тут былі расстраляныя мірныя жыхары, бо аніякіх рэчаў, што паказвалі б на прыналежнасць загінулых да вайскоўцаў, падчас раскопак знойдзена не было.
Зараз парэшткі вывучае судова-медыцынская экспертыза. Каб высветліць імёны, спатрэбіцца праца ў архівах, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.






